Ніва № 06 (2908), 5 лютага 2012 г.

Янаўскія ткачыхі

Уршуля ШУБЗДА

Штогод Гмінны асяродак культуры ў Янаве арганізуе конкурс на найпрыгажэйшую двухаснавовую тканіну. Галоўнай мэтай мераперыемства з’яўляецца падтрымка ўнікальнай ткацкай традыцыі. Вядучай тэмай сёлетніх конкурсных прац былі заняткі вясковай жанчыны на Падляшшы. Усе тканыя дываны можна было паглядзець у Ваяводскім асяродку анімацыі культуры па вуліцы Кілінскага ў Беластоку, а цяпер у Музеі двухаснавовага ткацтва ў Янаве.

Янаў і навакольныя вёскі гэта адзінае месца ў Польшчы, дзе падтрымліваецца арыгінальная тэхніка двухаснавовага ткацтва. Ваўняныя тканіны ствараюцца на ручных кроснах. Жанчыны пераплятаюць нітачкі ў гэтакі спосаб, каб на абодвух баках дывана паўстаў такі самы ўзор, але рознага колеру. Даўней такую работу папярэджвала дадатковая апрацоўка воўны: стрыжка авечак, суканне, прадзенне. Сёння большасць жанчын проста купляе воўну, але яна заўсёды фарбаваная натуральным спосабам. Дзякуючы таму дываны карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў Польшчы, але і ў свеце.

Сёлета конкурсныя працы аб’ядноўвала галоўная тэма — заняткі вясковай жанчыны на Падляшшы. На дыванах, акрамя традыцыйных узораў, паявіліся жаночыя постаці пры штодзённых занятках, такіх як прыбіранне панадворка, капанне бульбы ці пячэнне хлеба. Філамена Круповіч у сваёй працы паказала як змяніліся абавязкі на вёсцы на працягу стагоддзяў. На адным баку дывана жанчына поіць кароў, корміць сабаку, курэй, а ўжо на другім — гуляе з сябрамі пры грылі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF