Ніва № 06 (2908), 5 лютага 2012 г.

Архіепіскап Філафей (ч. ІІ)

Сяргей ЧЫГРЫН

(працяг з 5 н-ра )

У сакавіку 1942 года ўладыка Філафей атрымлівае тытул магілёўскага і мсціслаўскага, яго ўзводзяць у сан архіепіскапа і прызначаюць намеснікам мітрапаліта Панцеляймона.

2 чэрвеня 1942 года жаўнеры СД на аўтамабілі прымусова адвезлі мітрапаліта Панцеляймона, якога не змаглі пераканаць у неабходнасці беларусізацыі царквы, у манастыр Ляды, які знаходзіўся сорак кіламетраў ад Мінска. Мітрапаліт паспеў толькі падпісаць дэкрэт на імя Філафея наступнага зместу: „З поваду свайго выезду з Менска на ўвесь час маёй адсутнасці паручаю Вам усе справы Беларускай Праваслаўнай Мітраполіі. 1.06.1942 году, Менск” (архіепіскап Афанасій (Мартас), „Матэрыялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай Царквы”, Жыровічы 2004, с. 83).

Пасля таго, як мітрапаліт Панцеляймон быў адвезены ў Ляды, актыўна пачалася праца Прадсаборнай камісіі для агалашэння аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Быў падрыхтаваны Статут Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы, разгледжана пытанне, хто адкрые Царкоўны Сабор і іншыя справы. Мітрапаліт Панцеляймон даў пісьмовую згоду, каб Царкоўны Сабор адкрыў яго намеснік Філафей.

У нядзелю, 30 жніўня 1942 года, у Мінску сабраліся беларускія святары і вернікі на Усебеларускі Царкоўны Сабор, каб абвясціць незалежнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняць Статут, якім павінна кіравацца Царква ў сваёй самастойнай дзейнасці. Перад пачаткам Сабора ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF