Ніва № 06 (2908), 5 лютага 2012 г.

Чараўнік роднага слова

Іван СУХОЦКІ

Аднойчы, праглядаючы ў гарадской краме навінкі літаратуры, на рукі мне папала цікавая кніжка „Скарбы народнай мовы” Апанаса Цыхуна. Гэтай знаходкай я папоўніў сваю дамашнюю бібліятэку і, на шчасце, не памыліўся. Кожны вечар яе ўважліва прачытваў і знаходзіў шмат тых слоў, якія чуў на роднай Свіслаччыне ад сваіх бацькоў, школьных настаўнікаў і вяскоўцаў. Забытыя, але ж сакавітыя словы пачаў выпісваць, паўтараць, запамінаць і ўяўляць, быццам я сустракаюся з тымі людзьмі, з якімі мне лёс наканаваў разам хадзіць на сенакос, пасвіць жывёліну, збіраць ягады і грыбы ў Белавежскай пушчы. Мне пасля знаёмства з гэтай кнігай вельмі захацелася бліжэй пазнаёміцца з яе аўтарам. Аб гэтым я расказаў свайму сябру Івану Будніку, з якім мы вучыліся ў Гродзенскім педінстытуце імя Янкі Купалы. Іван Фёдаравіч ахвотна адгукнуўся на маю просьбу, бо ён добра ведаў краязнаўца і паэта Апанаса Цыхуна. І мы ў канцы траўня 2003 года вырашылі наведаць выдатнага чараўніка роднага слова. Без цяжкасцей на вуліцы Берталя, пад нумарам 41 знайшлі драўляны домік, пафарбаваны ў блакітны колер. І былі радасна здзіўлены, што нас каля веснічак сустракаў невысокага росту, каржакаваты, у саламяным капелюшы, з усмешкай на твары гаспадар гэтага дома.

„Праходзьце, праходзьце, шаноўныя госці” — самавіта, па-сялянску загаварыў Апанас Пятровіч, прапускаючы нас наперад, па вытаптанай частымі наведвальнікамі сцяжынцы. Адразу павёў нас у сад, каб мы падыхалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF