Ніва № 06 (2908), 5 лютага 2012 г.

Праўда аб рыбаловах

Размова з 66-гадовым пенсіянерам Міхалам ТХАРЭЎСКІМ, былым муляром-тынкоўшчыкам з Орлі, які больш паўстагоддзя займаецца лоўляй рыбы. Ён не толькі рыбалоў, але і дасканалы назіральнік за прыродай ды чалавечымі паводзінамі.

Ці зіма з’яўляецца для вудзільшчыка часам адпачынку, ці наадварот — часам нервовага чакання? Чым наогул з’яўляецца рыбалка для Вас?

— Нервовай разгрузкай, успакаеннем ад штодзённых спраў, ад сямейных клопатаў. Я, калі ў пазазімовы час паеду раз у тыдзень, то ўспакойваюся на два тыдні. А калі паеду і не злаўлю, тады таксама не трачу. Найгорш, калі тыдзень не еду, тады нервуюся. Жонка прывыкла да гэтых маіх частых выездаў і ведае, што мяне ад іх не адзвычаіць.

Зімою таксама можна лавіць рыбу, пад лёдам, але толькі карася і карпа, які лічыцца чужой рыбай. Кожная рыба мае свой ахоўны перыяд. Каб бяспечна лавіць, лёд павінен мець таўшчыню парадку трыццаці сантыметраў, але некаторыя рыбаловы выходзяць і на дзесяць. У нашым арлянскім гуртку маем два свердзелы для лёду і некаторыя хлопцы выязджаюць калі трымае мароз. Маюць прыборы, якія рыбаловам прапануюць рознічныя і оптавыя магазіны — гэта бізнес.

У мінулым бывалі такія зімы, што лёд намярзаў да метровай таўшчыні. Калі ў вадаёме мала вады, тады рыба душыцца, апрача ліня і карася, якія хаваюцца на дне ў мул. Тады трэба падаваць пад лёд паветра, класці з берагу фашыну, чарот.

Вудзільныя прылады напэўна дарагія. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF