Ніва № 06 (2908), 5 лютага 2012 г.
У зімовым антуражыАляксандр ВЯРБІЦКІНайкарацейшая дарога з Беластока ў Бельск праходзіць цераз Войшкі, і яна калісь, здаецца, была галоўнай камунікацыяй паміж гэтымі гарадамі. Цяпер справы выглядаюць інакш і амаль увесь транспарт адбываецца цераз Заблудаў. А дзеецца так таму, што тая найкарацейшая найменш выгадная — яе шафёры называюць „аўтастрадай”, з дзвюх палос: палова дарожнага палатна асфальтавая, палова жвіровая. Пасажырам, у тым ліку і мне таксама не вельмі выгадна тудою ездзіць; таму мне гэты маршрут слаба вядомы. Меў я злезці з аўтобуса насупраць Навасад, але з за тапаграфічнай несвядомасці паехаў я далей, за дарожны паказальнік. І можа добра, што так здарылася, бо побач тае дарожкі, па якой я цяпер пайшоў у вёску, паказаўся цікавы аб’ект. На ўзгорку, што павіс над дарогай, высіліся перад вёскай культавыя аб’екты. Асабліва вылучаўся валун з выразанай на ім датай 1862 года. На гэтым валуне замацаваны таксама металічны абразок святога Андрэя Баболі пад датай 1992 года. У зімовую марозную пару цяпер на вёсцы пуставата. Мала хто выходзіць навонкі палюбавацца чыстым, белым зімовым краявідам. Асабліва калі сцюжа аж змарожвае вочы. Такія зімы цяпер бываюць рэдка. Незабруджаны гарадскімі нечыстотамі зімовы краявід захапляе манахроміяй, асаблівай графічнасцю. Пажылыя людзі мабыць налюбаваліся ўжо гэтай красатою і грэюцца па хатах, а і моладзь зімовыя канікулы мабыць больш ахвотна каратае ў віртуальнай прасторы. Таму вуліца ў такое надвор’е (...) |