Ніва № 06 (2908), 5 лютага 2012 г.
Археалогія аднаго знаёмства (3)Міраслаў ГРЫКАУ Беларусі, паводле інфармацыі зачэрпнутай з Вікіпедыі, большасць тых, хто дэкларуе беларускую мову як родную, што дзіўна, у сваіх хатах размаўляе... па-руску. Цікава гэтыя даныя выглядаюць у супастаўленні з польскай меншасцю. Тамашнія палякі ў значнай ступені карыстаюцца ў сваіх хатах не польскай, а... беларускай мовай! Гэта, сапраўды, цікава. Беларуская меншасць у Польшчы, асабліва пражываючая ў вёсцы, карыстаецца ў натуральны спосаб дыялектнымі відамі беларускай мовы. Затое ў гарадах большасць адукаваных беларусаў з незвычайнай свабодай жангліруе — у найлепшым значэнні гэтага слова — але і залежна ад акалічнасцей — так беларускай мовай, літаратурнай і дыялектнай, як і польскай. Прычым рашучая большасць з іх, перш за ўсё беларуская інтэлігенцыя, моцна дэкларуе беларушчыну як дэтэрмінант уласнай тоеснасці. Толькі што не ставіцца ўжо ў контры ў адносінах да польскасці — якая ж ахоплівае шмат аспектаў штодзённай працы і жыцця! Гэта настолькі прымушае да одуму, што яшчэ нядаўна нацыянальныя меншасці на польскім грунце па розных прычынах адчувалі сябе як горшасці, што ў выніку прыводзіла да частковай гетызацыі. Інакш гаворачы, беларусы ў Польшчы пачалі ад „кругласталовага” часу бачыць сябе як нацыянальная адрознасць, а раўнапраўная ў адносінах да польскасці тоесная своеасаблівасць: ані горшая, ані лепшая — раўнапраўная ў адносінах да кожнай іншай нацыянальнасці. І гэта прыгожы факт. Ну, хіба (...) |