Ніва № 06 (2908), 5 лютага 2012 г.

„Зоркі” і святло

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Упершыню ў фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе сустрэліся дзве беларускі: адна з паходжання — Марыя Шарапава, якая выступае за Расію, другая — народжаная ў Мінску Вікторыя Азаранка. Апошняя цалкам апраўдала сваё імя і ўпершыню з беларусаў перамагла ў адзіночным разрадзе турніру такога высокага роўню. У іншай сітуацыі можна было б шчыра пацешыцца з гэтага спартовага факта, але нешта ў сярэдзіне душы не дазваляе. Гэтае „нешта” — асэнсаванае і падсвядомае адчуванне таго, што ў Беларусі няма таго галоўнага, што яднае нацыю, надае ёй гонару і патрыятызму. Той жа спорт, як сацыяльная з’ява, з аднаго боку нібыта кшталтуе беларускі патрыятызм, а з іншага — часцяком выкарыстоўваецца дзяржаўнай прапагандай як сродак доказу „геніяльнага палітычнага курсу кіраўніцтва”. Як прыклад тая сама новаспечаная першая ракетка свету Азаранка — не раз яе імя ўжывалася дзеля сумнеўных мэт, дзякавала яна вярхоўнай уладзе і за сваё „шчаслівае дзяцінства”. Паводзіны славутай тэнісісткі вытлумачыць можна. Магчыма, яна не прачытала ў дзяцінстве тых трох-чатырох кніжак, якія пашчасціла прачытаць іншым. Можна дасканала авалодаць „смэшам” ці „форхендам”, але гэта ніяк не ўплывае на фармаванне светапогляду. А магчыма, яна сапраўды не ведае сапраўднага стану рэчаў у сваёй роднай краіне, бо жыве пераважна за мяжой, а ў Беларусі бывае досыць рэдка. Але трэба заўсёды памятаць: каму шмат дадзена — з таго і запытанне па іншым, больш вялікім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF