Ніва № 06 (2908), 5 лютага 2012 г.

Добры вечар нам і вам у Гарадку

Міра ЛУКША

Беларускія і польскія калядкі 20 студзеня пачулі яшчэ раз жыхары Гарадка на вечарыне „Шчодры вечар вам і нам” у Гарадоцкім цэнтры культуры — Доме культуры імя Кастуся Каліноўскага.

— Добры вечар — шчодры вечар. Гэтым сардэчным заклікам вітаем спадарства на нашым штогадовым калядным аглядзе, — прывітаў шматлюдную публіку дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юры Хмялеўскі пасля супольнага адспявання калядкі „Неба і земля” калектывамі, якія дзейнічаюць пры доме культуры. — Спяванне калядак, пастаралак і рэлігійных песень — у пастаяннай традыцыі, культываванай і намі ў гэтыя святочныя дні. Калядкі гучаць у цэрквах, касцёлах, па радыё, спяваем іх за сямейным сталом... Калядкі з’яўляюцца прыгожым спалучэннем рэлігійнага і грамадскага, культурнага і сямейнага жыцця. У нашай гміне гэта вельмі вялікае, шматкультурнае багацце — спяваюцца калядкі праваслаўныя і каталіцкія, беларускія і польскія. Сённяшняя імпрэза ўжо ўрасла ў наш культурны каляндар і неадменна карыстаецца вялікім поспехам і папулярнасцю, што бачым і сягоння. У мінулым годзе больш разнастайным зрабілі мы наш вечар калядак, даючы супольную праграму ў выглядзе канцэрта „Шчодры вечар”, дзе калядкі прагучалі не толькі ў традыцыйным, народным выкананні, да якога мы прывыклі, а ў нават эстрадным ці нават крыху мацнейшым, што і сёння будзем прэзентаваць на канец нашай імпрэзы. Наша мерапрыемства ўжо другі год фінансуе Міністэрства адміністрацыі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF