Ніва № 05 (2907), 29 cтудзеня 2012 г.

Архіепіскап Філафей (ч. І)

Сяргей ЧЫГРЫН

Доктар філасофіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы, прафесар матэматыкі беларус Барыс Кіт у сваіх успамінах пра беларускага архіепіскапа Філафея (Уладзіміра Нарко), якія публікаваліся ў кнізе Аляксандра Адзінца „Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў” (Мінск 2007, с. 634) згадвае: „Аднойчы (гэта было ў пасляваеннай Германіі — С. Ч.), калі скончылася служба, утварылася чарга, каб пацалаваць крыж. Падыходжу да святыні і я, айцец Філафей, як пабачыў мяне, страшэнна здзівіўся, адсунуў крыж убок, абняў мяне і пачаў голасна размаўляць па-беларуску. Гэта ў расейскай-та царкве...”. Так, гэта быў той Філафей, які ў гады Другой сусветнай вайны ў Беларусі ўдзельнічаў у аднаўленні і фармаванні царкоўнага кіраўніцтва Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Нарадзіўся Уладзімір Нарко 21 лютага 1905 года ў вёсцы Занарач Мядзельскага раёна. Паводле іншых звестак ён нарадзіўся ў мястэчку Ілья Вілейскага раёна ў сям’і святара. Яго бацька Еўдакім Нарко служыў у Ільінскай царкве Віленскай епархіі псаломшчыкам і дыяканам, а маці Марыя Нарко (дзявочае прозвішча Вялічка) была хатняй гаспадыняй. Названы падчас хрышчэння Уладзімірам, будучы ўладыка Філафей з маленства пачаў служыць Хрыстовай Царкве, прыслужваючы з 14 гадоў у алтары свайму бацьку.

Першапачатковую адукацыю Уладзімір Нарко атрымаў дома. Потым вучыўся ў гімназіі Фердынанда Велера ў Вільні. Калі вытрымаў экзамен за курс сямі класаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF