Ніва № 05 (2907), 29 cтудзеня 2012 г.
Пажарнік са скрыпкайМіра ЛУКШАХто не ведае пана Францішка Апановіча з Залук у Гарадоцкай гміне? Часта яго бачым на беларускай беластоцкай музычнай сцэне, ужо сівенькага як голуб, сярод сяброў залучанска-гарадоцкай капэлы „Хутар” ці каляровага „Асенняга ліста”, са скрыпкай, то зноў у форме пажарніка, якая надта спраўна ляжыць на ім — быццам у ёй нарадзіўся! Гэты нетутэйшы (нарадзіўся ў Супраслі ў 1944 годзе, жыў у леснічоўцы пад Супраслю), а такі свой чалавек доўгія гады быў настаўнікам, дырэктарам залучанскай школы (18 з паловай гадоў). Дзякуючы такім людзям, як спадар Францішак і яго жонка Мар’янна — кіраўнік калектыву „Калінка”, надалей жыве гэтая баявітая, непахісная, жывучая вёска ў Гарадоцкай гміне, якая адваявала сваю школу, у якой кожны дашкольнік і вучань вывучае беларускую мову. Спадар Францішак заўсёды быў у гушчы грамадскіх спраў, быў ад самага пачатку сябрам гуртка Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Сябраваў з „Нівай”, пісаў вершы... Цяпер ужо пенсіянер і дзед, ды не ўпільнуеш яго на канапе ў хаце. Музыка, агратурызм (Францішак з Мар’яннай вядуць аграгаспадарку), майстраванне... І ніколі не пнецца ўперад, нават у капэле — ледзь яго відаць гледачам. — Мой тата меў старую хатку ў Здрайкоўшчыне, 15 кіламетраў адсюль, дык задумалі ў страшны ваенны час перабрацца пад Супрасль. Як прыехалі, так і засталіся, — успамінае спадар Францішак. — Тата дастаў работу дарожніка і свой участак ад Сакалды да Вострава, і дбаў аб дарогу (...) |