Ніва № 05 (2907), 29 cтудзеня 2012 г.
Два аповедыУладзімір СІДАРУКБабульцы Зіновіі Гіль мінула сто гадоў. Жыве ў невялічкай хатцы ў Дубічах-Царкоўных. Адна засталася. Дзеці абзавяліся сем’ямі, раз’ехаліся па свеце. Зараз нявестка Люба, сядзіба якой знаходзіцца з процілеглага боку вуліцы, наглядае за старэчай. Па яе рэкамендацыі трапіў я да юбіляркі. Было гэта восенню мінулага года. На кватэру зайшлі мы з Любай Гіль, нявесткай бабулькі Зіны (на здымку). У невялічкім пакойчыку не заспелі старэчы. Драмала ў памяшканні побач. — Уставайце, госця вам прывяла, — загаварыла жанчына, сунуўшы за занавес галаву. Затым, адвярнуўшыся да мяне, сказала: — Галасней з бабкай гаварыце, недачувае... Праз хвіліну паказалася невялічкага росту хударлявая жанчына. З-пад каляровай, пад бараду завязанай хусціны высоўвалася пасма белых быццам снег валасоў. Паволі, падпіраючыся кіёчкам, рухалася ў бок стала. І каб не парысаваны глыбокімі маршчынамі твар, ніхто б не сказаў, што бабульцы больш за сто гадоў. Калі прыселася на прыстарэлым фатэліку, я загаварыў: — Скажыце, бабуля, што вам з мінулага запамяталася. Як даўней жылося... Штосьці пра бацькоў сваіх раскажыце, пра сям’ю... У „Ніву” хачу напісаць... Бабулька яшчэ праз момант абкідала мяне цікаўным позіркам, затым прамовіла: — Не ўсё добра памятаю... Гады не тыя... Але, што захавалася ў памяці, раскажу... Аповед бабулі Зіновіі — Нарадзілася ў Грабаўцы 30 кастрычніка 1911 года. (...) |