Ніва № 05 (2907), 29 cтудзеня 2012 г.
ФальваркіАляксандр ВЯРБІЦКІШаша з Заблудава ў Міхалова перасякае наўскасяк вуліцу Фальваркаў-Тыльвіцкіх. На гэтым перасячэнні два цэментныя праваслаўныя крыжы. На адным з іх, з 1953 года, аптымістычны надпіс „Имейте веру в Бога и никакое зло вам не будет вредить”. На другім помніку малітва аб ратаванні ад усялякага зла на фоне вялікай шыльды пахавальнага бюро... Падаюся вуліцай у напрамку Малынкі. Фальваркі-Тыльвіцкія выглядаюць у агульнасці падобна як і іншыя ваколбеластоцкія вёскі. Некаторыя хаты пустыя, некаторыя паказваюць памяркоўную заможнасць іхніх уладальнікаў, іншыя — заможнасць больш ганарыстую. За панадворкамі шмат слупоў, на якіх раней трымаліся стадолы. Хлявы ў цяперашні час служаць галоўным чынам апірышчам кастроў, якія закрываюць сцены між дзвярмі амаль пад сам дах — памяркоўная зіма яшчэ не прымусіла гаспадароў да большага расходу дроў. У гэтай частцы вёскі стаіць самотны на выгляд будынак грамадскага прызначэння без шыльды, з раскіданым побач калодзежам; пазней даведаюся, што гэта вясковая святліца... Вяртаюся назад, перасякаю згаданае раней скрыжаванне вуліцы з шашой у Міхалова. Каля крамы двух мужчын, пытаю ў іх пра будынак побач крамы, якога выгляд паказвае, што не быў ён прадбачаны для жылых мэт. Мужчыны інфармуюць, што была там калісь чатырохкласная школа, а цяпер там нехта жыве. Адзін з мужчын ад’язджае на трактары, запрэжаным у воз з малочнымі бітонамі. Ад вельмі рэдкіх панадворкаў можна пачуць пах кароў, (...) |