Ніва № 05 (2907), 29 cтудзеня 2012 г.
У Палічнай калядавалі...Уладзімір СІДАРУК20 студзеня (на другі дзень Вадохрышча) Кляшчэлеўскі дом культуры арганізаваў у Палічнай мерапрыемства „Вечар калядак”, ініцыятарам якога выступіла таварыства „Стакротка”. Пачало яно рэалізаваць праграму Рэгіянальнага грантавага конкурсу Польска-Амерыканскага фонду свабоды „Раўняць шанцы 2011” пад загалоўкам „Сямейныя сувязі, запісаныя ў карціне”. Імпрэза пачалася ў 17 гадзін. На сцэне выступілі школьнікі Пачатковай школы ў Кляшчэлях, гурты „Жэмэрва” і „Жэўжыкі” з Бельска-Падляшскага, „Вішанька-Чарэшанька” з Сухавольцаў, дуэт Віталь Саха і Валянціна Марціновіч ды калектыў „Дараносіца” з Хмялева каля Жабінкі. У сустрэчы ўдзельнічала бурмістр Кляшчэляў Ірэна Негярэвіч. Ролю вядучага выконваў дырэктар мясцовага дома культуры Лявон Алексяюк. Першым на сцэну выйшаў дзіцячы калектыў з Пачатковай школы ў Кляшчэлях. Малечы запрэзентавалі навагоднюю батлейку (на польскай мове). Затым выступіла „Жэмэрва” пад мастацкім кіраўніцтвам Дарафея Фіёніка. — З нагоды Вадохрышча, — сказаў Дарафей Фіёнік, — на працягу трох дзён мы арганізавалі мерапрыемствы, у якіх „Жэмэрва” прэзентавала багаты рэпертуар даўнейшых калядак, а калектыў „Жэўжыкі” з белліцэя пад кіраўніцтвам маёй сястры Ані Фіёнік вяртаўся да традыцыі адзначэння „Гагатухі”. Разам з намі выступае таксама калектыў „Дараносіца”, з якім кантактуем ад некалькіх гадоў. Асаблівай увагі заслугоўвае абрад „Хрыстка”, які спадарожнічаў Шчодраму вечару, што паказалі (...) |