Ніва № 05 (2907), 29 cтудзеня 2012 г.
40-годдзе дзейнасці „Арэшкаў”Аляксей МАРОЗВакальны жаночы калектыў„Арэшкі” з прыпушчанскага Арэшкава карыстаецца асаблівым зацікаўленнем як з боку масмедыяў, так і знатакоў традыцыйнага фальклору з за вельмі высокага мастацкага ўзроўню традыцыйнага спеву. Сёлета выпадае 40-годдзе дзейнасці арэшкаўскага калектыву, што з’яўляецца добрай нагодай для чарговага спаткання з „Арэшкамі”. — „Арэшкі” — самы лепшы калектыў на Беласточчыне з ліку калектываў, якія спяваюць аўтэнтычныя фальклорныя песні. Жанчыны з Арэшкава выступаюць без акампанементу, што дазваляе добра ўслухацца ў моц і прыгажосць іх галасоў, якія ствараюць адзін арганізм, — захапляецца вядомы фалькларыст Сцяпан Копа, які працаваў галоўным інструктарам па справах фальклору пагранічча ў Ваяводскім асяродку анімацыі культуры ў Беластоку. — Арэшкаўскія жанчыны з’яўляюцца амбасадарамі традыцыйнага фальклору Падляшша і трэба на руках насіць іх за багацце песень, якія яны захавалі ад забыцця і прэзентуюць на сцэне. На вялікую ўвагу заслугоўвае іх непаўторная манера спеву, поўная гармоніі. Калі б разбудзілі мяне ноччу, я патрапіў бы вылучыць сярод многіх выканаўцаў „Арэшкі”. Іх спеў характэрны для прыпушчанскага рэгіёна Гайнаўшчыны, ці нават Бельшчыны, і захоўвае многа супольнага з выканаўчай манерай беларускіх калектываў з Камянца або Жабінкі. Ад арэшкаўскага калектыву можна навучыцца традыцыйнаму фальклорнаму спеву. Жанчыны без прафесійнай адукацыі навучыліся вельмі ўмела карыстацца (...) |