Ніва № 05 (2907), 29 cтудзеня 2012 г.
Археалогія аднаго знаёмства (2)Міраслаў ГРЫКАЗ Янкам Туронкам, якога жыццё загнала аж у Нарвегію, кантактуемся шляхам інтэрнэту. Пішам адзін аднаму па-польску на розныя тэмы. Таксама і беларускія. А сталі яны вядучымі ад часу, калі, калупаючыся ў інтэрнэце, натрапіў я на біягармы Браніслава і Юрыя Туронкаў. Браніслаў — лекар і грамадскі дзеяч, няздзейснены сенатар ІІ Рэчы Паспалітай, вязень санацыйнай палітыкі пакараны за тое, што патрабаваў ушанавання для няпольскай, а беларускай рацыі — гэта Янкаў дзед. Аб Юрым, які так прыгожа спрачаецца за беларускую праўду на прафесарскім узроўні Янак кажа: „дзядзя Юрусь”. Толькі што раней нават не піснуў аб сваіх вялікіх беларусах. Вось які ён утойлівы! Я ніколі не чуў, каб Янак гаварыў па-беларуску — што не значыць, што радзімае мовы пазбыўся са свае „гембы”. А паколькі прыстойны з яго чалавек, дык мусіў мець і прыстойнае выхаванне, і не сумняваюся, што яго бацькі не саромяцца беларускай мовы. Так як і Янак. Аднак калі б ён не ведаў польскай мовы, мы не маглі б паразумецца. Ну, хіба што па-англійску ці па-нямецку, на мовах, з якімі ён пазнаёміўся ў сярэдняй і вышэйшай школах. Магчыма, што і на нарвежскай, якой ужо, здаецца, валодае някепска. На шчасце, Янак і я нарадзіліся не так далёка адзін ад аднаго. Ён у Гайнаўцы, я ў Беластоку. Хадзілі мы ў польскія школы і паглыналі, кожны ў свой асабісты спосаб, польскі сінтаксіс і маўленне ў меру поступаў адукацыі. Апрача таго азнаямляліся мы з мовай (...) |