Ніва № 05 (2907), 29 cтудзеня 2012 г.

Дэжавю

Віктар САЗОНАЎ

Пра Беларусь зараз гаворыць увесь свет. На жаль, больш кепска, чым добра. Тое, што робіцца ў нашай краіне, многія называюць ганьбай Еўропы. Еўрапейскія краіны і Амерыка ўводзяць рознага кшталту санкцыі. Многім беларускім чыноўнікам і парламентарыям забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Знакамітыя людзі планеты пішуць лісты беларускім палітвязням з пажаданнямі свабоды. Толькі гэта аніяк пакуль што не ўплывае на саму сітуацыю, на яе сутнасць.

Некаторыя еўрапейскія палітыкі прама называюць становішча ў Беларусі сваёй асабістай палітычнай паразай. Іншыя апускаюць рукі і прызнаюцца, што яны не ведаюць як яшчэ можна паўплываць на беларускі рэжым. А ў шэрагах беларускай унутранай апазіцыі ўсё гучней чутны галасы пра тое, што Захад не рашучы, слабы, недастаткова паслядоўны і ўвогуле кінуў сваіх дэмакратычных аднадумцаў на міласць існуючай уладзе.

Толькі вось ці ўсё зрабіла сама беларуская апазіцыя для змены такога становішча?! Ці можа яна ўвогуле хоць крыху ўплываць на сітуацыю ў сваёй краіне? І ці хоча? Тут пытанняў больш чым адказаў. Бо пакуль што, гледзячы на дзеянні некаторых палітычных шышак ад апазіцыі, складваецца такое ўражанне, што ўсё гэта мы ўжо недзе бачылі і чулі. Такое своеасаблівае дэжавю, якое мае некалькі стабільных перыядаў, якія паўтараюцца з дакладнасцю да коскі і адрозніваюцца толькі датай.

А пачынаецца ўсё з гучнага ляманту адразу пасля выбараў. І не важна пасля якіх — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF