Ніва № 05 (2907), 29 cтудзеня 2012 г.

Адкліканне з адтэрміноўкай

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Андрэй Плясковіч, войт Нарваўскай гміны, незалежна ад правамоцнага прысуду Акруговага суда ў Беластоку, а раней Раённага суда ў Бельску-Падляшскім, якім ён прыгавораны да пяці месяцаў зняволення з адтэрміноўкай на два гады, пакуль надалей будзе выконваць сваю функцыю, паколькі нарваўскія радныя сталі ў яго абарону і не пагадзіліся на спыненне яго паўнамоцтваў. Усё паказвае на тое, што будзе мусіў умяшацца падляшскі ваявода. Войт, хоць не адмаўляе прысуду, лічыць яго несправядлівым, а большасць радных разлічвае на тое, што ўдасца яму яшчэ завяршыць пачатыя інвестыцыі.

18 студзеня, дакладна ў 9 гадзін раніцы, на сесіі Гміннай рады з’явілася цэлая пятнаццатка мясцовых радных, якія ўважліва прыслухоўваліся тлумачэнням войта і з нецярплівасцю чакалі вынікаў галасавання. Пытанне парадку дня было ў прынцыпе адно: заява аб спыненні тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка гміны. Раней выслухалі толькі справаздачу з яго дзейнасці паміж сесіямі, якая звычайна даецца ў час кожнай з іх. Войт даў справаздачу коратка:

— Не здарылася нічога асаблівага.

Успомніў аб дакументацыі, якая рыхтуецца для невялікай інвестыцыі ў Васьках і прадставіў сітуацыю з рамонтам павятовых дарог:

— Ачыстка ад снегу нам дасюль не дакучала. Гмінная ўправа функцыянавала нармальна.

Пятнаццаць хвілін пазней радныя прыступілі да разгляду галоўнага пытання.

Старшыня рады Ева Урбановіч зачытала спачатку ліст перасланы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF