Ніва № 04 (2906), 22 cтудзеня 2012 г.
У Мар’яноваАляксандр ВЯРБІЦКІЧорная-Беластоцкая гэта прыхаваны ў цэнтры Кнышынскай пушчы горад паміж Беластокам і Саколкай. Ягоная гісторыя падобная на мінулае Гайнаўкі. Даўнейшая вёска пачала набіраць размах у час Першай сусветнай вайны. Так як і ў выпадку Гайнаўкі палівам для разгону гэтай мясцовасці ў гарадскі ранг стала драўніна. Немцы і там пабудавалі сістэму вузкакалеек для вывазу лясной сыравіны, адно толькі размах дрэваапрацоўчай прамысловасці не быў там так буйны, як у Гайнаўцы. Чарговы стымул Чорная атрымала ў пасляваенны час, калі там быў пабудаваны металаапрацоўчы завод, які афіцыйна вырабляў трактарныя прычэпы і халадзільнікі, а зусім неафіцыйна займаўся г.зв. спецвытворчасцю. Рашыў я тады заглянуць у бок колішняга сакрэтнага завода. У бок даўняга прамысловага комплексу была пракладзена сістэма чыгуначных ветак, аднак зараз асталіся толькі пустыя сляды ад яе — рэйкі зняты з усіх адгалінаванняў. Думаў я таксама пабачыць, ці высакавольтная лінія не абрываецца недзе ў лесе на подступах да завода, але не ўдалося мне занадта ў той лес пранікнуць з-за балоцістага грунту. З боку фабрыкі ўсё ж такі чутны быў гул машын, а шыльды паказвалі на тое, што там яшчэ металаапрацоўка не замерла, аднак абмежавана, здаецца, яна да паверхневага наслаення ахоўных пластоў. На месцах, дзе чыгуначныя веткі праходзілі цераз брамы на фабрычную тэрыторыю, цяпер тыя брамы наглуха закрытыя, а побач іх ржавеюць ахоўныя дазорныя вышкі. Прайшоўся я крыху побач (...) |