Ніва № 04 (2906), 22 cтудзеня 2012 г.
Аб „bohaterskich żołnierzach”Васіль ПЕТРУЧУКРаскажу як сённяшнія героі Рэчы Паспалітай паводзілі сябе ў адносінах да грамадзян непалякаў, а аповед будзе пра вёску Верхавіны Краскоўскага павета. Вясною 1945 года, калі фронт адышоў далей на захад, тут узрасла актыўнасць груповак (атрадаў) Нацыянальных узброены сіл — Narodowych Sił Zbrojnych. „Патрыёты” NSZ у сваёй дзейнасці мусілі з чагось жыць, дык рабавалі вёскі ўкраінскія, але і польскія, забіраючы харчы, інвентар, і нават ружжо АК — Арміі Краёвай. У маі 1945 года камендант інспектарата AK „Zamość” даў прыказ сваім падуладным, каб гэтыя рэквізіцыі трактаваць як паспаліты бандытызм. Адносіны сталі напружанымі, і амаль не дайшло да бітвы паміж абедзвюма арганізацыямі. Таксама ў маі 1945 года Баявая гатоўнасць акцыі (PAS) маючы некалькі ўзброеных атрадаў, запланавала пацыфікацыю вёскі Верхавіны, дзе жылі ўкраінцы і некалькі польскіх сем’яў. Паводле рапарта аднаго з камандзіраў, паручніка „Рамана” (Раман Ярашынскі), „жыхары гэтай вёскі гэта адны канфідэнты, якія ўсё рабілі, каб знішчыць як найбольш палякаў”. Камандаванне НУС (NSZ), каб прадухіліць трагедыю „мардавання палякаў”, выдала прыказ свайму атраду, каб жыхароў вёскі Верхавіны выбіць усіх! Групоўка атрада NSZ пад камандаваннем „Шэрага” („Szarego”) — капітана Мечыслава Паздэрскага, пайшла ў напрамку вёскі Верхавіны 5 чэрвеня 1945 года. Яўген Дудэк („Сікора”) з атрада „Зэмсты” (...) |