Ніва № 04 (2906), 22 cтудзеня 2012 г.

Герой аднаго фестывалю

Іаанна ЧАБАН

Неўзабаве пачнуцца чарговыя фестывальныя выступленні нашых народных спевакоў у рамках найвялікшай масавай беларускай імпрэзы, арганізаванай БГКТ. У апошнія гады Крынкам двойчы пашанцавала паспяхова паказацца на фестывальнай сцэне. Мне здавалася, што гэта была адзіная прысутнасць нашага гарадка на згаданым мерапрыемстве. Вялікай і радаснай неспадзеўкай было маё нядаўняе адкрыццё крынкаўскіх слядоў у гісторыі фестывалю беларускай песні, а менавіта лаўрэата першага выпуску конкурсу.

Васьмідзесяцідвухгадовага спадара Анатоля Шыгаловіча ўсе крынчане, незалежна ад канфесіі, асацыююць з выдатным вакальным талентам. Я асабіста маю гонар служыць з ім у крынкаўскім царкоўным хоры, базай і душой якога ён з’яўляецца. Спадар Анатоль не толькі валодае абсалютным слыхам і аксамітным мужчынскім голасам, але таксама ведае ўсе правілы царкоўных богаслужэнняў. Спадар Шыгаловіч з’яўляецца таксама адным са стваральнікаў гонару Крынак — хору „Pogodna Jesień”. На жаль, першая і заадно сённяшняя дырыжорка пані Уладыслава Яновіч ніколі не ўключала ў рэпертуар ніякіх беларускіх песень і толькі па ініцыятыве спадара Шыгаловіча ўдалося ім часам, пры свяце, праспяваць пару праваслаўных калядак. „Pogodna Jesień” пару раз з’ездзіла з канцэртамі ў жывыя беларускія гміны нашага ваяводства, між іншым, запрашалі іх „Цаглінкі” са Старога Ляўкова, суседні Гарадок. Там, адчуваючы сябе „між сваімі”, не звяртаючы ўвагі на рэпертуарныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF