Ніва № 04 (2906), 22 cтудзеня 2012 г.

„З маіх слоў запісана правільна. Мной прачытана”

Лявон КАРПОВІЧ

«Каля сямі гадзін мы падышлі да Чырвонага касцёла, дзе ўбачылі журналістаў, людзей з партрэтамі палітвязняў і знічкамі. За ўсім гэтым сачылі супрацоўнікі спецыяльных службаў. Нас было трое. Усе непаўналетнія. Мне і яшчэ аднаму хлопцу па 15 год і нашаму сябру 16. Калі мы падышлі да людзей, што стаялі ля касцёла, і запалілі знічы, нас адразу пачалі фатаграфаваць. Праз 20 хвілін падышлі супрацоўнікі ў цывільным, схапілі пад рукі мяне і хлопцаў, і без прад’яўлення пасведчання павалаклі ў мікрааўтобус без дзяржаўных нумароў.

Там нас чакалі міліцыянт у форме і некалькі чалавек у цывільным. Адзін з іх спытаў: „Ну што, хлопцы, вы матам лаяліся, петарды ўзрывалі ці курылі ў грамадскім месцы?”. Было ўжо тады зразумела, што вінаваціць нас будуць па „традыцыйных” артыкулах. Мы былі першымі затрыманымі. Мы адразу папярэдзілі, што з’яўляемся непаўналетнімі і маем права патэлефанаваць бацькам, на што пачулі: „Заткніцеся і сядзіце ціха, каб не было горш”. Першае, што яны зрабілі, гэта забралі ў нас тэлефоны і выключылі іх. На пытанне куды нас павязуць, быў адказ: „Убачыш”.

Рассадзілі нас па розных кутах, каб не перамаўляліся. Я спрабаваў адчыніць завеску на акне, але ж быў спынены „цывільным”, які ўскочыў і крыкам забараніў мне гэта рабіць. Але праз акно было бачна як „невядомыя” збіваюць і распіхваюць па мікрааўтобусах людзей. Праз некалькі хвілін наш мікрааўтобус быў напоўнены „злоснымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF