Ніва № 04 (2906), 22 cтудзеня 2012 г.
ХІ Сесія Рады гміны ў ЧаромсеУладзімір СІДАРУК29 снежня 2011 г. адбылася ХІ сесія Рады гміны ў Чаромсе. З важнейшых спраў, якія ставіліся на сесіі, былі інтэрпеляцыі радных, інфармацыя аб рэалізацыі плацежных абавязацельстваў у 2011 годзе, інфармацыя аб дзейнасці спартыўнага клуба „Калеяж”, Таварыства аматараў народнай культуры і Таварыства „Прыязны транспарт”, прыняцце бюджэту на 2012 год, фінансавага прагнозу на 2012-2020 гады, стратэгіі вырашання грамадскіх праблем на 2012-2020 гады, цякучыя пытанні ды іншыя. У сесіі ўдзельнічаў ваяводскі радны Мікалай Яноўскі. Пасяджэнне адкрыла старшыня Рады Надзея Суліма. Пасля прыёму прапанаванага парадку дня дала яна голас Мікалаю Яноўскаму. Радны ваяводскага сейміка ў адказ на ранейшыя пастулаты паінфармаваў, што ўжо апрацавана дакументацыя на мадэрнізацыю павятовай дарогі Елянка — Гайнаўка і магчыма, што восенню пачнуцца работы. Дэпутаты шматразова заклікалі павятовыя і ваяводскія ўлады, каб чым хутчэй мадэрнізаваць згаданую дарогу, паколькі яна надта вузкая і стварала пагрозу дарожных аварый. У ходзе дыскусіі, якая абмежавалася да праблемы чыгуначнага транспарту, дэпутаты і жыхары пасёлка крытычна выказваліся аб новым раскладзе язды, браку ранняга цягніка з Беластока ў напрамку Седльцаў і Варшавы, ды частых перамен у раскладзе. Ірэна Шалевіч, напрыклад, прапанавала, каб у ходзе працы над раскладам адказныя начальнікі праводзілі шырокую грамадскую кансультацыю, у выніку чаго чыгуначны транспарт быў бы лепш (...) |