Ніва № 04 (2906), 22 cтудзеня 2012 г.
„Белавежы” больш за 53 гадыМіра ЛУКШАБеларускаму літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа” да юбілею 55-годдзя засталося паўтара года. Заснавана яно было ў чэрвені 1958 года, гуртуючы пры „Ніве” аўтараў пішучых па-беларуску ў Польшчы. Яднае яно творцаў розных пакаленняў — ад творчых „дзядоў” да „ўнукаў”. На апошнім справаздачна-выбарчым сходзе ва ўправу БЛА выбраны Ян Чыквін (старшыня), Віктар Стахвюк (намеснік старшыні), Міра Лукша (сакратар) і Галіна Тварановіч (член управы). — На працягу ўсёй нашай гісторыі на творчым рахунку БЛА „Белавежа” назбіралася на сённяшні дзень агулам 228 толькі адных кніжных публікацый, — адзначыў прафесар Ян Чыквін. — Пачатак дае „Рунь” у 1959 годзе, у тым ліку 83 кнігі ў серыі Бібліятэчкі „Белавежы”, 15 тамоў „Тэрмапілаў” і 12 нумароў „Году Беларускага”. А колькасць паасобных твораў, апублікаваных усімі „белавежцамі” ў аўтарскіх кнігах, на літаратурных старонках, у календарах, альманахах, айчынных і замежных выданнях, а таксама ў перакладах застаецца непалічанай, і па сутнасці ўжо яна непалічальная. Гэтыя факты гавораць адназначна, што беларуская літаратура Польшчы — з’ява невыпадковая, а гістарычна-культуровы вынік глыбокага нацыянальнага ўсведамлення сябе — беларусаў — беларусамі. Творчасць „белавежцаў” з’яўляецца выдатным прыгожым летапісам гэтай укаранёнай нацыянальнай свядомасці, якая безупынна аднаўляецца, безупынна асвяжаецца і з’яўляецца жывой. Гэтая думка рэзка кантрастуе з агульным адчуваннем недахопу (...) |