Ніва № 04 (2906), 22 cтудзеня 2012 г.
Археалогія аднаго знаёмства. Опус у трох частках. 1Міраслаў ГРЫКАПачуццё нацыянальнай свядомасці заўсёды адносіцца да канкрэтнай асобы. Яно індывідуалізаванае, апісанае інтымнай і асобнай гісторыяй кожнага чалавека, таму яе ўнутраны аповед мае непадобную да іншых структуру, іншых герояў, іншыя матывы і хаця б з за гэтага ўхільваецца ад адназначнага вызначэння. Няраз я дражніўся са сваімі знаёмымі, якія атаясамліваюцца з беларускасцю, якраз за тое вызначэнне беларуса, які ад пакаленняў пялёскаецца ў польскай стыхіі, у „не сваёй” культуры і „нетутэйшай” мове. Ці ён паляк з беларускімі каранямі, ці беларус, што закараніўся ў польскасць? Прызнаюся, што кожны раз я выклікаў таго ваўка з лесу. Скандал вісеў на валаску, у паветры аж трашчала ад электрычных разрадаў і... гэта было ўсё. Мой сардэчны знаёмы, Янка Туронак, калісь так гэта пракаментаваў: „Калі ты нават выклічаш ваўка з лесу, то беларусу застаецца толькі ўхапіць яго за каршэнь, бо што ж іншага можа зрабіць? Не спадзявайся, што павалачэ яго на пастронку на сярэдзіну вёскі, каб яго публічна даканаць. Хутчэй зачыніць яго ў каморцы, улялюшчыць яму разоў два калком, а пасля ў сакрэце перад іншымі занясе яму міску супу, каб і яму голадна нанач не было”. Ну, што ж, калі б гэта мела быць вызначэнне беларускасці, дык не ведаю прыгажэйшага. Адно не разумею, чаму беларус, замест затаўчы злога ваўка, даруе яму жыццё і яшчэ пашкадуе, што той галодны. Паляк, пэўна, затоўк бы заразу, хаця я не, бо ненавіджу (...) |