Ніва № 04 (2906), 22 cтудзеня 2012 г.

Усё о’кей, усё хакей?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк найбольшай паразай сваёй палітыкі публічна назваў праблемы дачынення Еўрасаюза з Беларуссю. Трэба, як кажуць, аддаць яму належнае з за такой самакрытычнай ацэны, што ў прынцыпе відавочна для ўсіх. Сапраўды, сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі выглядае горш чым два гады таму. Адбываецца далейшы наступ на грамадзянскую супольнасць, у інтэрнэт-прасторы ствараецца цэнзура, больш жорсткім становіцца заканадаўства. Але найбольш драматычны момант — становішча палітычных вязняў. Умовы іх зняволення, пагаршэнне рэжыму ўтрымання адназначна можна класіфікаваць як катаванні. Турма ў Беларусі — не проста спосаб зняволення, а месца прыніжэння чалавечай годнасці, здзеку з палітычных апанентаў рэжыму. У гэтай сітуацыі міжнародная супольнасць шукае новых механізмаў уздзеяння на дзяржаўную ўладу Рэспублікі Беларусь. Той жа Бузэк зноў вярнуўся да пытання правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Яшчэ раней досыць катэгарычна выказалася на гэтую тэму прэзідэнцкая адміністрацыя ЗША, патрабуючы ўжыць санкцыі і пазбавіць цяперашнюю Беларусь права на правядзенне хакейнага форуму. Але з іншага боку вельмі хутка адрэагавала кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакея, якое вуснамі свайго кіраўніка, швейцарца Рэне Фазеля заявіла, што гэтае пытанне не падлягае нават разгляду, маўляў „усё о’кей, не змешвайце спорт і палітыку!”. Чакаць іншага ад скрозь карумпаваных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF