Ніва № 04 (2906), 22 cтудзеня 2012 г.
Гайнаўка — цэнтр калядаванняАляксей МАРОЗУ мінулым калядавалі ў нас перш за ўсё дзеткі і моладзь. Меншым каляднікам давалі ласункі, старэйшых частавалі святочнымі харчамі. З часам паявілася мода дорыць невялікія грошы. Моладзь за сабраныя сродкі стала заказваць у цэрквах служыць літургіі, у час якіх малілася за здароўе і за ўдалую будучыню. Пасля прынялося калядаванне старэйшых жыхароў вёсак, якія за сабраныя сродкі сталі ўпрыгожваць цэрквы. З часам гэтая мода прыйшла і ў гарады. Апошнім часам з калядкамі вандруюць групы з адлеглых вёсак, гарадоў, а нават з суседніх дзяржаў. У Гайнаўцы можна было спаткаць каляднікаў са сталіцы Беларусі — Мінска, ці з пад Пачаева на Украіне, якія збіралі сродкі на будову цэркваў. Нашы людзі наогул з радасцю прымаюць каляднікаў і фінансава падтрымліваюць тых, хто ў патрэбе. Спяванне калядак на прыстойным мастацкім узроўні адбываецца таксама ў цэрквах. На Гайнаўшчыне і раней ладзіліся агляды дарослых калядоўшчыкаў, але спяванне калядак на сцэне ў выкананні маладых каляднікаў пачалося з 1998 года і было новай з’явай, якая станоўча ўспрымаецца людзьмі. У адных асяродках культуры ставіцца націск на вяртанне да традыцый і тады каляднікі выходзяць на сцэну ў зімовай вопратцы, з прыгожа абклеенай звяздой і спяваюць калядкі ў такой манеры, як было ў мінулым. У другіх месцах ставіцца націск на як мага найвышэйшы мастацкі ўзровень выканання калядак, часта з падзелам на галасы, пад кіраўніцтвам дырыжораў. Так (...) |