Ніва № 03 (2905), 15 cтудзеня 2012 г.

2011 год (ч.ІІІ)

Васіль САКОЎСКІ

Як маецца польскае школьніцтва ў Беларусі, я не ведаю. Ведаю, як маецца беларускае школьніцтва ў Беларусі. Кепска маецца яно. Кепска маецца таксама і ўся беларушчына. На жаль, не мае Беларусь свайго выразнага нацыянальнага аблічча. Дзіўна, прыкра і смешна, што амаль дзесяцімільённая краіна ў цэнтры Еўропы ў нацыянальным сэнсе з’яўляецца ніякай. А што вартая краіна без свайго нацыянальнага характару і каларыту?!

У польскіх сродках масавай інфармацыі ў 2011 г. мала гаварылася і пісалася пра Беларусь. А калі ўжо і ўпаміналася — то ў асноўным пра беларускую апазіцыю, якой нібыта ў нас і спачуваюць, і якую шкадуюць, і падтрымліваюць... Але і пра банкаўскія рахункі гэтай жа апазіцыі беларускім рэжымным уладам ахвотна данеслі. Папаўзлі такія даносы і з іншых еўрапейскіх краін, многія з якіх у свой час вельмі ахвотна самі карысталіся такімі рахункамі — і закруцілася-завярцелася ў Беларусі рэпрэсіўная каніцель. Значыць, у адносінах да беларускага народа міжнародная салідарнасць дала трэшчыну. Відаць, еўрапейская супольнасць не вельмі хоча бачыць сінявокую Беларусь у сваёй сям’і еўрапейскіх народаў. Гэта горкая праўда. Май, Божа, пад сваёй апекай Беларусь...

На жаль, не мела чым пахваліцца і самостійная Украіна, хаця з’яўляецца і большай, і багацейшай, і з яшчэ лепшым геаграфічным палажэннем, чым Беларусь. Праўда, пра свае нацыянальныя справы ва Украіне, аднак, лепш дбаюць, чым у Беларусі — і гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF