Ніва № 03 (2905), 15 cтудзеня 2012 г.
Гісторыя песні пра трактарыста КолюВіталь ЛУБАНа Беласточчыне папулярнасцю карыстаецца руская песня пра трактарыста Колю, якога немцы аблілі бензінам і падпалілі, а якога Маруся чакала і не магла дачакацца. Песню гэтую можна пачуць пры застоллі, па радыё, на сайце www.youtube.com, выконваецца яна інструментальна-вакальнымі гуртамі. Змест указвае, што песня ўзнікла ў час другой сусветнай вайны. Аказваецца, аднак, што ў песні больш доўгая гісторыя і яе першапачатковым героем быў не трактарыст Коля, толькі камсамолец Пётр — энергічны арганізатар калгасаў у Сібіры. Уся гісторыя пачалася ў жніўні 1929 года, калі лакальная газета, а за ёю цэнтральная „Комсомольская правда” апублікавалі нататку „Вогненны трактарыст”. Паведамлялася ў ёй, што ноччу 2 ліпеня 1929 г. на 17-гадовага Пятра Дзьякава, члена калгаса „Новы пуць” у вёсцы Усць-Ламенскае Цюменскай вобласці, калі той араў калгаснае поле, напала шайка кулакоў. Трактарыста сцягнулі з машыны, распранулі, па-зверску збілі, потым аблілі керасінам і падпалілі. Вестку падхапілі іншыя цэнтральныя выданні і радыёвяшчанне. Трагічная гісторыя юнага камсамольца ўскалыхнула грамадствам, а камсамольскі паэт Іван Малчанаў (1903-1984) неадкладна напісаў верш-паэмку „Дьяков Петр” і прачытаў яго Сталіну. А пачынаўся ён так: Колосилась в поле рожь густая, Шевелились усики овса, Где-то за деревней замирая, Девичьи звенели голоса. Где-то переборами (...) |