Ніва № 03 (2905), 15 cтудзеня 2012 г.

Год інтэнсіўнай працы

Уладзімір СІДАРУК

Наступіў чарговы год працы тэрытарыяльнага самакіравання. Ці новавыбраныя самаўрады апраўдалі спадзяванні выбарцаў і рэалізавалі тое, што абяцалі ў час выбарчай кампаніі? На гэтае пытанне паспрабуйма адказаць на прыкладзе Кляшчэляў. Гарадскую раду наведаў я 2 студзеня г.г.

Скажыце, калі ласка, — звяртаюся да бурмістр Ірэны Негярэвіч, — як ацэньваеце мінулы год?

— Глядзеўшы з грамадскага пункту гледжання, — гаворыць спадарыня бурмістр, — мінулы год лічу ўдалым. Для нас быў гэта год інтэнсіўнай працы. Нягледзячы на сціплы бюджэт, рэалізавалі мы намечаныя задачы.

Якім бюджэтам тады карысталіся і колькі выдаткавалі на інвестыцыі?...

— Трэба адзначыць, — канстатуе субяседніца, — што праект бюджэту на 2011 г. рыхтавала папярэдняя Рада горада. Аднак быў ён адхілены Рэгіянальнай разліковай палатай, паколькі не хапала мільёна злотых на рэалізацыю планаваных задач. Патрабавалася карэктура. Прад’явілі мы затым заяву ў Ваяводскі фонд аховы асяроддзя і воднай гаспадаркі, каб прызначылі нам прамежкавы крэдыт на апярэджваючыя інвестыцыі. Заява была прынята і бюджэт пасля папраўкі быў адобраны. Канчаткова на баку прыбыткаў склаў ён суму 9 640 471 зл., на баку выдаткаў — 11 044 572 зл. Дэфіцыт у памеры 1 404 572 зл. быў пакрыты банкавым крэдытам (1 378 060 зл.) і вольнымі сродкамі (26 041 зл.). Калі справа тычыцца інвестыцыі, — працягвае бурмістр, — дык назву (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF