Ніва № 03 (2905), 15 cтудзеня 2012 г.

Гарадок

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Гарадок заехаў я ў базарны дзень — у аўторак. На базары напярэдадні Каляд нічога спецыяльнага я не заўважыў. Праўда, цікава мне было, што там можа быць з сельскагаспадарчай прапановы, але толькі адзін чалавек прывёз збожжа, якім, як мне паказалася, ніхто не цікавіўся. Магчыма, што акурат гэта не сезон на парасят ці гусей, але хутчэй за ўсё базар адлюстроўвае стан мясцовай гаспадаркі. Бо ж і хто меў тыя сельскагаспадарчыя тавары прапанаваць, калі вялікая частка навакольных палёў зарастае чым толькі прырода дазволіць. Камерсанты прапанавалі крыху вопраткі, крыху абутку ды яшчэ крыху ўсялякай драбязы. Не быў я ў Гарадку ні ў геркаўскія 1970-я гады, калі „Польшча расла ў сілу”, не быў таксама і ў разгар трансгранічнага гандлю 1990-х гадоў, але можна сабе хіба ўявіць, што тадышнія базары выглядалі намнога цікавей, што прапанова і зацікаўленне ёю былі буйнаколерныя. Цяпер базар у Гарадку паказаўся мне даволі шэраватым і, ад сябе кажучы, не надта адрозным ад падобных устаноў у, напрыклад, Беластоку або Гайнаўцы, толькі ў адпаведна меншым маштабе. Пакупнікоў была памяркоўная колькасць і яны, як мне паказалася, прыйшлі туды дзеля распрастання касцей, дзеля абмену навінамі. Яны яшчэ шматмоўныя, а больш агульна кажучы — шматкультурныя.

З базару падаўся я ў бок іншага месца, таксама — як і базар — прымеркаванага для масавых мерапрыемстваў — на зарэчанскі вадаём, каля якога амфітэатр, а крыху далей і спартыўны комплекс. Вядома, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF