Ніва № 03 (2905), 15 cтудзеня 2012 г.

А ну яго!

Міраслаў ГРЫКА

Як штогод, я зачыніў шчыльна дзверы, вокны затуліў заслонкамі — такім чынам адчэкваю, пакуль міне цяперашні крызіс, які ў сваім драконскім і шматвектарным размнажэнні ад пачатку існавання свету трывожыць людзей. Найахвотней у першыя дні новага года. А ну яго! З нікім у той час я не кантактуюся, хіба што па тэлефоне. Вось, пазаўчора пазваніла мне мая сяброўка з Нью-Йорка, учора — сардэчны сябра з Нарвегіі, а тыдзень таму іншы з Лондана з тым самым пытаннем: што ў мяне чуваць. „Ну, глабальны крызіс, — адказаў я згодна з праўдай”. „А ну яго, у нас тое ж самае!” — выкрыквалі мне сябры ў вуха. Я, аднак, не паддаўся. Калісь адзін знаёмы старэча даў мне дабратворную параду: „Крызіс? То ж без яго свет кульгае, а ну яго! А саланінку ты маеш?” — пацікавіўся дзед. „Не маю”, — адказаў я прысаромлены. „Ну дык купі. А цыбулю, бульбу? Калі не маеш, дык купі. І квашаную капусту. Неяк будзе. Я дзве вайны перажыў, то ведаю”.

Я паслухаў старажыла. Ад таго часу зачыняюся на пачатку кожнага года ў хаце і чакаю як штогадовы крызіс неяк міне. Бо што мае быць, тое і будзе. Неяк... будзе! Неабавязкова лепш, ды добра, што хоць неяк. Толькі што тое „неяк” муляе ад пачатку існавання людства і мяне таксама пачало на канец раздражняць. Не гаварыўшы пра гісторыю свету і Польшчы, ад яе гістарычнага рання да вынікаў Круглага стала, — пляцецца тое „неяк” у выглядзе польскага крызісу ва ўсёй сваёй напыхлівасці і дурнаце ўжо ад дваццаці з лішнім гадоў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF