Ніва № 03 (2905), 15 cтудзеня 2012 г.
Прыстрэлка МакараваВіктар САЗОНАЎНу вось і дачакаліся. Нашы межы ўжо хоча бараніць іншая краіна. Генеральны штаб Расійскай Федэрацыі лічыць „тэрытарыяльныя прэтэнзіі Польшчы да Беларусі” пагрозай ваеннай бяспекі сваёй краіны. Пра гэта гаворыцца ў прэзентацыі начальніка Генштаба Узброеных сіл Расіі — першага намесніка міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерала арміі Мікалая Макарава, якая размешчана на сайце Грамадскай палаты Расіі. Пра тэрытарыяльныя прэтэнзіі Польшчы гаворыцца ўжо не першы раз у нашай самай найноўшай гісторыі. Гучала гэтая тэма нават з вуснаў першай асобы беларускай дзяржавы. Палякі апраўдваліся. Казалі, што падобныя меркаванні абсурдныя, бо Польшча, якая зараз ужо шчыльна ўпісалася ў карту Еўрасаюза, аніяк не зможа памяняць свае межы. Тым больш не свае. А вось іх расійскія калегі настойваюць на сваім. І гэтую тэму гатовыя працягваць да бясконцасці. І тут можна паразважаць пра нядаўнюю беларуска-польскую гісторыю. Пра тое, дзе насамрэч знаходзіцца цэнтр Еўропы, і пра тое, чаму рыса, якая раздзяляе Еўропу і Азію па культуры і менталітэце знаходзіцца непадалёку ад гэтага цэнтра. І што адны дзеячы хочуць перасунуць гэтую рысу на ўсход ад цэнтра Еўропы, другія — на захад. Трэція жадаюць яе правесці прама па гэтым цэнтры. Можна паглыбіцца ў беларуска-польскую гісторыю больш далёка і зрабіць пару-тройку ці дзесятку выключаючых адна другую высноў. Але галоўнае пытанне, якое прыходзіць у галаву (...) |