Ніва № 03 (2905), 15 cтудзеня 2012 г.

Традыцыя ў Шчытах

Аляксей МАРОЗ

У першым годзе дзейнасці Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах зроблена многа. Ладзіліся спектаклі, канцэрты, выстаўкі, арганізаваліся спатканні з вядомымі мастакамі, гісторыкамі і іншымі цікавымі людзьмі, праводзіліся майстар-класы, у час якіх маладыя людзі знаёміліся з тэатральнай справай ці з нашай традыцыяй, вучыліся даўнім песням, танцам, народнаму мастацтву. 22 снежня 2011 г. быў арганізаваны апошні ў мінулым годзе майстар-клас — па іконапісанні, у якім прынялі ўдзел вучні пятага і шостага класаў Падставовай школы ў Нарве.

У час сустрэчы дзеткі знаёміліся з тым, што самае важнае ў правільным разуменні іконы і зручнай ім тэхнікай паспрабавалі самастойна выканаць сімвалічныя іконы Божага Нараджэння. Усё гэта адбывалася перад святамі Раства Хрыстовага ў рамках праекта „Традыцыя, сучаснасць, будучыня”. Яго каардынатар Іаанна Стэльмашук удакладніла, што раней у рамках праекта маладыя людзі з дапамогай разьбяра Уладзіміра Наўмюка вучыліся рэзаць па дрэве, з Зояй Майстровіч вучыліся саломапляценню, знаёміліся з нашымі традыцыямі і народнай творчасцю. Анна Фіёнік вучыла народным танцам і даўняму традыцыйнаму спеву. Выступіў таксама Зміцер Вайцюшкевіч. Марына Марчук знаёміла з велікоднымі традыцыямі, а Дарафей Фіёнік расказаў аб гісторыі Шчытоў і наваколля. Многа асоб сабралася таксама на спатканні з архімандрытам Гаўрыілам, які расказаў пра аздараўляльнае ўздзеянне зёлак, што растуць на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF