Ніва № 02 (2904), 8 cтудзеня 2012 г.
Шукаю Дзмітравую МанькуМікалай ЛУК’ЯНЮКДзміцер са сваёй сястрой Ганнай ды старэнькімі бацькамі вымушаны былі выехаць у бежанства падчас І сусветнай вайны ў глыб Расіі. Апынуліся яны ў заходняй Сібіры. Там Дзміцер, малады і стройны юнак, стаў працаваць у аптэчным складзе. Усе яго палюбілі, бо быў сумленным працаўніком і на той час пісьменным чалавекам. Пасля года працы наступіла бяда: Дзміцер захварэў сухотамі, яго лёгкія пачалі гніць. Фельчар, які працаваў у гэтым самым складзе, сказаў Дзмітру, каб ён не баяўся сухотаў, а ён яго вылечыць. Пачаў лячыць хлапца зёлкамі. Дзмітру стала лягчэй, а потым і добра, — так і вылечыўся. Там у Сібіры паўміралі Дзмітравы бацькі, а ён застаўся з сястрой. Пазнаёміўся са служанкай Вольгай, родам з Навагрудка. Павянчаліся. Вярнуліся Дзміцер з жонкай і сястрой у 1921 годзе на радзіму, дзе ўсё было спалена, а на сядзібе рос малады лес. Цяжка было ўсё пачынаць з нуля. А тут да Ганны стаў сватацца недалёкі сусед Мікалай. Ганна ўзяла ад брата пасаг — чацвяртуху зямлі, яму таксама засталася чацвяртуха (гэта каля 5 гектараў) розных угоддзяў, ды слабенькай зямлі. Пачалі Дзміцер з Вольгай жыць у зямлянцы, жабраваць і наймацца да розных работ у багацейшых сялян або ў католікаў (яны не выязджалі ў бежанства). У 1924 годзе нарадзілася ў іх дачка, назвалі яе Манькай. Паколькі ў іх было так мала зямлі і жылі яны бедна, Вольга наймалася ў вёсцы пасвіць свіней. Гаспадары кармілі яе па чарзе і давалі торбачку з ежай у (...) |