Ніва № 02 (2904), 8 cтудзеня 2012 г.

Да 180-годдзя Міхалова (2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Здарыўся цуд: на працягу тыдня Міхалова пастарэла ў мяне аж на шэсцьдзесят гадоў... Народная мудрасць гаворыць, што адна хвіліна можа вызначыць ход падзей на многія гады. Гэтак жа і мая хвіліна няўвагі тыдзень таму вызначыла „гады” Міхалова, якіх я, з за менавіта хвіліны няўвагі, налічыў тады толькі 120. А гэта няпраўда, бо развіццё мясцовасці пачалося ў выніку ўвядзення таможнай польска-расійскай мяжы пасля Лістападаўскага паўстання 1831 года. Каюся за дапушчаны мною промах, прашу прабачэння ва ўсіх зацікаўленых міхалоўскімі падзеямі асоб, асабліва ж у вядучай канферэнцыю спадарыні дырэктар Гарадскога асяродка культуры Альжбеты Паліноўскай, якая гэтую стовасьмідзесятку назвала ўсенародна ўголас. А цяпер вяртаюся да дакладаў, без упэўненасці, што ў чарговы раз не дакажу трываласці старажытнейшай мудрасці — errare humanum est.

Доктар Віталь Карнялюк з Гародні, аўтар нарысу мінулага Крынак у ХІХ стагоддзі, расказаў пра Міхалова напярэдадні і ў час Першай сусветнай вайны. Міхалова сярод навакольных мясцовасцей адзначалася значным адсоткам нямецкага лютаранскага насельніцтва, якому вайна вызначыла адмысловую ролю. На нашай тэрыторыі было шмат крэпасцей — гродзенская, асавецкая, брэсцкая, якія акружалі наш рэгіён. Калі з пачаткам вайны было аб’яўлена ваеннае становішча, яно вызначалася асаблівымі мерамі ў нашым фартыфікацыйным рэгіёне. Немцы ў наша наваколле былі раней па сутнасці запрошаны дзеля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF