Ніва № 02 (2904), 8 cтудзеня 2012 г.

Мак тады быў вельмі смачны

Іаанна ЧАБАН

У снежаньскі цёмны ранак падалася я да маёй добрай знаёмай спадарыні Марыі Кулакоўскай, родам з Крушынян. Мэтай майго візіту было запаўненне чарговай белай плямы мясцовага народнага календара. Я хацела даведацца як мае землякі калісь праводзілі час Піліпавага посту. Пані Марыя сустрэла мяне ля дзвярэй з пруткамі ў руках. Адразу запрасіла кіравацца ў гасцінны пакой, пакуль свайго не паспела прыбраць. Перад ёю вялікае заданне — унучцы патрэбны новыя цёплыя рукавіцы, іх трэба звязаць да пяці вечара — да ад’езду апошняга аўтобуса з Крынак у Беласток. Вязаніна твораная нашай гераіняй атрымлівалася вельмі роўненькай і акуратнай. Селі мы за вялікім сталом накрытым сурвэтай зробленай на кручку. Пані Марыя, не адводзячы вачэй ад пруткоў, пачала свае ўспаміны:

„Калісь у нас казалі: „Піліп дзяцей адзявая”; у піліпаўку трэба было напрасці, вечарэ доўгія і працавітыя былі, хто праў, хто вязаў...

У нашым календары Піліпаў пост папярэднічае вялікаму святу Ражджаства Хрыстова. Ён пачынаецца ў лістападзе з дня Піліпа. У гэты пост людзі высцерагаліся танцаў, гулянак, ішлі да споведзі, але тут, у Крушынянах, дыеты спецыяльнай не трымаліся. Хто пасціў, хто не пасціў, — увагу звярталі толькі да пачатку і канца посту. Перад Калядой — тады быў ужо пост, стараліся каб і стравай, і паводзінамі надта не награшыць. Харчаваліся ў тую пару года пераважна параным гарохам, фасоляй, бобам, пяклі бульбяную бабку. Талерак тады не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF