Ніва № 02 (2904), 8 cтудзеня 2012 г.

Лекцыя пра кніжную культуру і беларускі Пецярбург

Ганны КАНДРАЦЮК

— Вывучаць кніжную культуру гэта незанудная справа, часта вельмі цікавая, — прафесар Мікола Нікалаеў прывёў каларытныя прыклады. — У Мсцішскім евангеллі з чатырнаццатага стагоддзя патрапіў я на ініцыялы ў літары „М”. Яе прадстаўляюць два мужыкі, якія трымаюць сетку на рыбы. Людзі акуратна адзетыя: у шапках, касцюмах, ботах. І адзін з іх кажа другому: Пацягні, курвін сын! А той другі яму: Сам есі таков!

(Смех)

— Разумееце, гэта „Псалтыр”, чатырнаццатае стагоддзе, — удакладніў дакладчык.

(Захопленая аўдыторыя гатова біць брава!)

— Беларусы заўсёды былі з гумарам, гэта дапамагала нам выжыць, — зрабіў выснову прафесар.

Госць беларускага „чацвярга” прыводзіў іншыя гумарыстычныя прыклады, знойдзеныя ў старых кнігах. Вось у 1671 годзе выйшла кніга пра святых патронаў Польшчы і Літвы. Калі прыгледзеўся ён да партрэта святога Галікана (у прыватнасці, рымскага воіна), ведаў, што дзесьці ўжо яго бачыў. І што аказалася?! Гэта быў сам Леў Сапега. Яго партрэт пры дапамозе люстэрка перавялі з кнігі надрукаванай Вільгельмам Гондзіусам паўстагоддзя раней у Гданьску і „далі” яго твар хрысціянскаму мучаніку-жаўнеру.

* * *

Прафесар Мікола Нікалаеў — асоба вядомая ў свеце навукі і ў Беларусі. Яго імя сугучнае з беларускай дыяспарай Пецярбурга. У час беларускага „чацвярга” прыблізіў ён плён сваіх трыццацігадовых пошукаў і доследаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF