Ніва № 02 (2904), 8 cтудзеня 2012 г.

Андрасюк: сага роду па-польску

Міра ЛУКША

Міхась Андрасюк, беларускі пісьменнік з Беласточчыны, становіцца ўсё больш вядомым польскаму чытачу. Летась выйшла яго кніга на польскай мове „Wagon drugiej klasy”, якая адразу апынулася сярод найлепшых кніг рэгіёна (намінацыя да ўзнагароды імя Веслава Казанэцкага), а пасля мінулагодніх каталіцкіх Каляд выйшла кніга „Белы конь” (беларускае выданне ў 2006 г.) у перакладзе на польскую мову Марціна Рэмбача. У „міжчассі, — як сказаў сам аўтар, — паміж каталіцкімі і праваслаўнымі Калядамі” адбылася прамоцыя кнігі ў Беластоку ў мастацкай кавярні „Labalbal” і ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы „на праваслаўнай і каталіцкай мове” — што знамянальна, — адзначыў аўтар. Паводле Марціна Рэмбача, кніга „Белы конь” паказвае перш за ўсё супольны лёс і зразумелая яна не толькі для беларусаў, але і палякаў:

— Польскі чытач разумее кантэкст гэтай кнігі. Кніга апавядае пра сукупнасць праблем памежжа, а таксама пра агульную і індывідуальную гісторыю палякаў і беларусаў. Гэта адносіцца да ўтварэння мястэчак на памежжы, войнаў, якія змяняюць свет, савецкай і нямецкай акупацыі. У гэтай кнізе гэты кантэкст з’яўляецца найбольш агульным для беларусаў і палякаў.

Міхась Андрасюк:

— Гэта гісторыя памежжа, гісторыя сям’і, на якую нахабна, раптоўна ўплывае вялікая сусветная гісторыя. Раптам за стадолай нашага героя з’яўляецца дзяржаўная польска-савецкая мяжа, пра якую ён ніколі не ведаў, якую ён ніколі не бачыў і не ведае, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF