Ніва № 02 (2904), 8 cтудзеня 2012 г.
Cтары і новы стыліАдам БОБРЫКУ праваслаўі для акрэслення святочных і посных дзён ужываюцца два календары: юліянскі і грыгарыянскі.Паўсюдна называюць іх старым і новым стылем. Першы каляндар, апрацаваны астраномам Сазігенам, увёў у жыццё ў 46 г. да нашай эры кесар Юлій. Папа Грыгорый ХІІІ вырашыў яго рэформу. У 1582 г. выдаў буллу „Inter gravissimas”. Прычынай было штораз большае разыходжанне паміж лічаным астранамічным і каляндарным часам. У выніку апярэджвае ён на 13 дзён папярэдні. Адтуль адрозненне ў тэрмінах адзначання святаў ці посных дзён. Ражджаство Хрыстова па новаму стылю святкуецца 25 снежня, калі паводле старога стылю — 7 студзеня. Таксама Пасха, у выніку прыняцця іншага метаду лічэння, выпадае ў розныя чыслы. Хоць здараецца, што тыя даты сходныя. Грыгарыянскі каляндар быў прыняты перш за ўсё хрысціянамі на Захадзе. Яго ўступленне ў сілу было, аднак, прычынай шматлікіх канфліктаў. Нейкі пералом наступіў у 1923 г., калі ў Канстанцінопалі частка праваслаўных іерархаў пад кіраўніцтам патрыярха Мялеція IV прыняла рашэнне аб прыняцці грыгарыянскага календара. Паступова праваслаўныя цэрквы ў паасобных краінах дастасоўваліся да яго. Не ўсе, аднак, адобрылі новы каляндар, часткова або цалкам. У выніку таго праваслаўныя ў розных краінах святкуюць у розны час. У Грэцыі ці Балгарыі Ражджаство Хрыстова адзначаецца паводе новага стылю, а ў Расіі ці Беларусі — паводле старога. Тым не менш Уваскрэсенне Гасподняе святкуецца ў адным тэрміне. У Рэчы (...) |