Ніва № 02 (2904), 8 cтудзеня 2012 г.

Кожны мае сваю Джамалунгму

Міраслаў ГРЫКА

Кожны чалавек павінен узгадоўваць у сабе мару аб здабыцці нейкай вяршыні — калі не рэальнай, дык хаця б такой, што вырастае над ягоныя абмежаванні. Найвышэйшая гара Беларусі — Дзяржынская — уздымаецца на вышыню 346 метраў, дык ахвотных, каб на яе ўскарабкацца папраўдзе няшмат. У Польшчы, вядома, вышыня татраўскіх Рысаў змяшчаецца ў сярэдніх сусветных вышынях, ды нішто яны пры альпійскіх і гімалайскіх небасягах. А ўжо тыя для палякаў гэта нейкі выклік. От, індывідульнасці! Гэта адна з прычын, для якіх ездзяць яны ў Татры затоптваць іх, а не ўзбірацца на іхнія шматлікія пікі, якіх не хапае ў Беларусі. Як вядома, звычаем заваёўнікаў з’яўляецца ўтыркванне ў пік заваяванай гары нацыянальнага сцяга. Гэта іх добрая воля, але і прыкмета шчырага патрыятызму. Дык адкуль узяліся прэтэнзіі да Сяргея Каваленкі, які пры недахопе больш амбітнага чуба ўскарабкаўся на той ад каляднай ёлкі, пастаўленай у цэнтры Віцебска, і заткнуў на ім беларускі бел-чырвона-белы сцяг? Праўда, ёлачка гэта не Джамалунгма, ды ці напэўна? Шмат залежыць ад кантэксту. І дзіва: дасягненне Каваленкі суд патрактаваў як злачынства ды пакараў яго трыма гадамі пазбаўлення волі. З выпрабавальным тэрмінам. Такі прысуд гэта доказ на тое, што пляскаты краявід Беларусі няўхільна адціснуўся на мазгах суддзяў. Ды для іх піком жыццёвых дасягненняў было б узабрацца на элементарную сумленнасць. Толькі што ў іх яе мерка — паводле Дзяржынскай горкі. Затое піком, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF