Ніва № 02 (2904), 8 cтудзеня 2012 г.

Пазітыўны сцэнар

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Навагодне-калядныя святы заўсёды крыху выводзяць чалавека з рэчаіснасці і сапраўднасці. Нават дарослыя людзі схільныя верыць у казку — скрытае і зразумелае памкненне душы, закладзенае яшчэ з дзяцінства. Задумваюцца неверагодныя пажаданні, трызняцца вялікія мары. Але мінаюць святочныя дні і жыццё дзень за днём вяртае нас у навакольны свет з яго хібамі, жорсткасцю і сапраўднай рэальнасцю. Вяртаюцца паўсядзённыя клопаты, надакучлівыя працоўныя абавязкі, праблемы, якія патрэбна так ці інакш развязваць. У мітусні часта губляецца галоўнае, дробныя няўдачы сур’ёзна псуюць нам настрой, а маленькія радасці, якія і складаюць аснову чалавечага шчасця, не цэняцца і нават не заўважаюцца. Так бывае зазвычай і так, напэўна, будзе і далей.

У пераход старога 2011 года ў новы 2012 значная частка беларусаў апоўначы свядома ўжо па традыцыі выключыла айчынныя тэлеканалы. Выключыла асэнсавана, каб не слухаць „празднічныя паздравленія” таго, хто ўжо даўно не слухае аніводнага разумнага голасу, выключыла, каб увайсці ў новы год без навязлівага і надакучлівага вобраза. Але сапраўднага поўнага адчування свята не магло быць па той простай прычыне, што некаторыя нашы суайчыннікі, якія выступілі за праўду, якія імкнуліся законным спосабам змяніць сітуацыю ў краіне, дагэтуль за турэмнымі кратамі, гвалтоўна і несправядліва адарваныя ад сваіх блізкіх і родных. Лёс гэтых людзей найперш мусіць хваляваць суайчыннікаў. Не можа быць вялікай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF