Ніва № 02 (2904), 8 cтудзеня 2012 г.
Куцця ў ЧыжахАляксей МАРОЗУ комплексе школ у Чыжах здаўна вучні знаёмяцца з традыцыямі продкаў як на ўроках беларускай мовы, так і ў час школьных і класавых мерапрыемстваў. З дапамогай бацькоў і настаўнікаў ладзілі „Куццю”, „Шчодры вечар”, ці „Масленіцу”. Чыжоўская школа вылучаецца вельмі высокім паказчыкам прысутнасці вучняў на занятках беларускай мовы. Штогод звыш 90% дзетак і моладзі ходзіць на ўрокі роднай мовы, на якіх прысутнічаюць не толькі праваслаўныя вучні, але таксама католікі і прадстаўнікі іншых веравызнанняў. Сёлета гэты паказчык самы высокі, бо ўсе дзяўчаты і хлопцы падставовай школы і гімназіі ў Чыжах вучацца беларускай мове, аб чым з гордасцю паінфармаваў дырэктар Міраслаў Пяткевіч у час „Куцці”, якую 22 снежня наладзілі вучні шостага класа падставовай школы. — Раней арганізавалі мы ўсяшкольную „Куццю”, але калі актавы зал быў перароблены на класныя кабінеты, адышлі мы ад супольнага мерапрыемства. Цяпер вучні паасобных класаў ладзяць свае перадкалядныя сустрэчы разам са сваімі выхавацелямі, — сказаў дырэктар Міраслаў Пяткевіч. Выхавацелькай шостага класа з’яўляецца настаўніца беларускай мовы Анна Лаеўская. Ініцыятыва наладзіць перадсвяточную сустрэчу выйшла ад вучняў, а з дапамогай прыйшлі настаўніцы — беларускай мовы Валянціна Андрасюк і Божага закону Магдалена Заброцкая ды бацькі, якія дапамаглі багата заставіць стол. Прысутны ў час „Куцці” вікарны святар Чыжоўскага прыхода айцец Марк Якімюк нават крыху пакрытыкаваў (...) |