Ніва № 01 (2903), 1 cтудзеня 2012 г.
Сямейны музей у ПлянцеАляксей МАРОЗАпошнім часам модным стала збіраць памяткі па сваіх продках, не толькі здымкі ці дакументы, але і матэрыяльныя вырабы, якімі карысталіся бабулі ці нават прабабулі. Аднак дзеля рэалізацыі такой задумы патрэбнае месца, дзе можна было б перахоўваць сямейную спадчыну. Сурвэткі, абрусы, макаткі ці даўнія капы можна перахоўваць нават у адносна невялікіх кватэрах у блоку, але ўжо трэба больш месца на старыя сундукі, ложкі ці шафы, не гаворачы аб кроснах ці калаўротках, якія ў найлепшых выпадках складваюцца на паддашках або ў даволі сухіх памяшканнях у хлеўчыках. Бывае і так, што маладыя рашаюцца абсталяваць у сваім доме пакой на даўні лад і ставяць у ім сундук, старыя стол і крэслы і засцілаюць там даўнія абрусы і сурвэткі. Але ж часта даўнія драўляныя прылады працы надалей паляцца, жалезныя прадаюцца на скупцы металалому за сімвалічныя капейкі. Мы ў „Ніве” хвалім і апісваем ініцыятывы, калі адкрываюцца школьныя, гмінныя, прыватныя ці нават прыхадскія, як у выпадку Рыбалаў, рэгіянальныя ізбы, якія называюць музеямі. Цэлы свой стары, але адрамантаваны драўляны дом прызначыла на сямейны музей Лена Харкевіч з Плянты, якая адначасна займаецца агратурыстычнай дзейнасцю. — Я рашылася арганізаваць сямейны музей, каб перш за ўсё захаваць памяткі датычныя непасрэдна маёй і мужавай сям’і, якія без дагляду маглі б загінуць. Такім чынам таксама захоўваецца нашая беларуская спадчына, — сказала Лена Харкевіч. — У наш музей (...) |