Ніва № 01 (2903), 1 cтудзеня 2012 г.

Каля каго патрэшся, ад таго і набярэшся

Іаанна ЧАБАН

Пошукі сапраўднага гэта галоўная тэма і сэнс маіх будняў. Дзеля пошукаў я заснавала культурнае таварыства і свой маленькі вакальны калектыў.

Яшчэ два гады таму мне здавалася, што ўсё даволі зразумела, гарманічна і прадказальна. Выпадковыя сітуацыі апошніх дзён стварылі эфект вострай шокавай тэрапіі. Хаця яна вострая і шокавая, усё-такі тэрапія, за якую я вельмі ўдзячная Богу. Няма сумненняў, светам кіруюць грошы. Яны ўплываюць на фармаванне масавага менталітэту і светапогляду. Людзі дзеля сацыяльнага мінімуму гатовы аддаць сваю душу, шмат прытым не задумваючыся. Гэта зусім зразумела, ніхто на голад і холад выстаўляць сябе і сваіх блізкіх не будзе, хіба што шалёны. Папраўдзе чалавек не свіння і да ўсяго здольны прывыкнуць. Тое што спачатку мо і здаецца падазроным, не зусім правільным, калі часта паўтараецца, то паступова пераходзіць у норму. І так запыняемся ў свеце сучасных, шырока распаўсюджаных каштоўнасцей і правіл, дэталёва ўпраўляючых нашай душой і целам.

Здаецца, што я таксама, як усе астатнія, ішла галоўнай і адзінай дарогай прагрэсу, стараючыся не адставаць, не цягнуцца праз жыццё недзе ў хвасце. Мо калі б не мая працяглая паездка ў Лондан, у якой я наглыталася сур’ёзна, на поўныя лёгкія, імпануючай мне іхняй рэчаіснасці, — то ўсё было б „як у людзей”.

Кажуць, што ёсць два напрамкі выхаду з крызісных, шокавых падзей: або яны цябе заб’юць, або выратуюць(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF