Ніва № 01 (2903), 1 cтудзеня 2012 г.
Помнікі яўрэйскай культуры ў ОрліМіхал МІНЦЭВІЧСінагога ў Орлі 21 снежня 2010 года займела свайго ўладальніка пасля дзесяцігадовага пераводу ўласнасці. Зараз аб’ект належыць Фонду аховы яўрэйскай спадчыны ў Варшаве, а яго карыстальнікам з’яўляецца Гмінная ўправа ў Орлі. Аднак становішча помнікаў яўрэйскай культуры ў Орлі не памянялася, усё застаецца па-старому, а прагрэс відаць адно ў далейшай дэградацыі, да таго ж у жніўні 2011 года будынак сінагогі быў апаганены расістамі. Звяз яўрэйскіх рэлігійных абшчын хадайнічаў (беспаспяхова) за многімі іншымі ўчасткамі ў Орлі, аднак не было на гэта згоды арлянскай Гміннай управы. Сучасныя яўрэі не ведаюць мясцовай гісторыі, яны шукалі ніколі не існуючай тут сінагогі і прысваення сабе ўчастка ад яе. Свайго ўласніка і апекуна чакаюць жыдоўскія могілкі, аднак яўрэі імі не надта зацікаўлены, бо справа яго перадачы доўжыцца ад 2 верасня 2002 года і Гмінная ўправа хацела б ім тую спадчыну перадаць. Яўрэі былі здаўна Яўрэі паявіліся ў Орлі ў 1578 годзе. Цэнтрам іхняга жыцця быў рынак і наваколле сінагогі. На працягу амаль 400-гадовага пражывання ў Орлі яны больш за палову таго перыяду дамінавалі ў мястэчку колькасна, гаспадарча і культурна. Яны былі рухавіком развіцця Орлі і часта дапамагалі сваім хрысціянскім суседзям. Пасля 17 верасня 1939 года ў Орлі пражывала 1450 яўрэяў, а ў пачатку нямецкай акупацыі 1941 года нават больш дзвюх тысяч; складалі яны за 70% ад агульнага ліку (...) |