Ніва № 01 (2903), 1 cтудзеня 2012 г.

Вёскі Бельскага лясніцтва ў часах Браніцкіх

Аляксей МАРОЗ

Ужо здаўна завязалася супрацоўніцтва паміж Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы і Музеем малой айчыны ў Студзіводах. Яго плёнам сталі супольныя ініцыятывы, напрыклад, гастролі калектываў з Беларусі, якія прымалі ўдзел у фестывалях „Там по маёвуй росі” і „Олень по бору ходіт”. На 8 снежня ў Беларускі музей у Гайнаўку запрошаны быў старшыня Аб’яднання „Музей малой айчыны”, фалькларыст, этнограф і гісторык Дарафей Фіёнік, які выступіў з дакладам „Вёскі Бельскага лясніцтва ў часах Браніцкіх”. На спатканне прыйшлі перш за ўсё аматары мясцовай гісторыі. Мала хто з сабраных ведаў, напрыклад, што толькі ў міжваенны перыяд Гайнаўцы быў прададзены лес, які быў распаложаны побач горада, але належаў да Бельска-Падляшскага. Менавіта на гэтай тэрыторыі пачаў узнікаць гайнаўскі жыллёвы квартал, які цяпер называецца Старая Юдзянка. Абіходнае, нават і цяперашняе названне Пасечнікаў, Мескі лес, выводзіцца з мінулага, калі Пасечнікі і наваколле ўваходзілі ў адміністрацыйныя межы Бельска-Падляшскага.

— Род Браніцкіх спрычыніўся перш за ўсё да развіцця Беластока, які стаў цэнтрам нашага рэгіёна. Развіццё адбывалася коштам багатых тэрыторый Бельскага лясніцтва і Бельскага стараства, якія былі пад панаваннем роду Браніцкіх, бо вёскі вакол Беластока наогул былі беднымі. Калі б некаторыя падзеі і працэсы пайшлі крыху інакш, цэнтрам нашага рэгіёна мог бы стаць Бельск-Падляшскі, які для гэтага меў усе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF