Ніва № 01 (2903), 1 cтудзеня 2012 г.
Браты Гумянякі са СлохаўСяргей ЧЫГРЫНУ лютым 2006 года ў „Ніве” быў апублікаваны мой артыкул „Прывітанне Сямятычам ад Мізгіроў”, дзе я пісаў пра лёс Веры Андрайчук, якой тады ўжо было 100 гадоў. Вера Андрайчук была родам з Сямятычаў, але ў пасляваенны час разам з сям’ёй яна жыла на Слонімшчыне ў вёсцы Мізгіры. На мінулым тыдні я зноў завітаў у вёску Мізгіры — самую далёкую вёску Слонімскага раёна. Наведаў хату, дзе жыла Вера Андрайчук. Яе нявестка Лізавета сказала, што іх бабулька ўжо памерла. „Але я ведаю, што ў Мізгірах жыве шмат іншых беларусаў, якія родам з Беласточчыны. Як іх знайсці?”, — пытаюся ў спадарыні Лізаветы Андрайчук. „Сапраўды, у нашай вёсцы вельмі шмат жыло і жыве людзей, якія нарадзіліся на Беласточчыне, найперш гэта ў саміх Сямятычах і ў навакольных з Сямятычамі вёсках. Але многія, на жаль, ужо памерлі, — уздыхнула Лізавета Канстанцінаўна. — Але ж нехта яшчэ жыве ў Мізгірах з Сямятычаў? — настойваю на сваім, пытаючыся ў жанчыны. — Наведайце братоў Гумянякаў, яны таксама родам з Беласточчыны, — параіла Лізавета Андрайчук. — Аляксандр жыве ў канцы вёскі, а Іван у доме ¹ 30. Я падзякаваў жанчыне і пайшоў па вуліцы-вёсцы шукаць людзей, якія родам з Беласточчыны. Здалёк кінуўся ў вочы прыгожы дом, з тэлеантэнамі, вялікімі гаспадарчымі прыбудовамі і вуллямі. Гэта і быў дом ¹ 30. Заходжу ў хату, вітаюся з гаспадаром і кажу яму, хто я і што хачу ад старога чалавека. Ён неяк нясмела (...) |