Ніва № 01 (2903), 1 cтудзеня 2012 г.
Нарадзіўся вам сёння ЗбаўцаЛявон КАРПОВІЧ„Слова сталася целам і пасялілася між намі”. Ян, 1:14 За сотні гадоў да нараджэння Хрыста ў Бібліі былі запісаны словы прарокаў Ізраіля, якія прадказвалі Яго прышэсце. У Старым Запавеце, які пісаўся многімі людзьмі на працягу 1500 гадоў, змешчана больш за 300 прароцтваў гэтай падзеі. Першае з іх выказана з вуснаў Бога ў прысудзе змею. Гэта быў план выратавання грэшнага чалавека і вяртання яму бессмяротнасці: „І варожасць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж семем тваім і паміж семем яе: яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту” (Быццё, 3:15). Калі Марыя была ўжо цяжарнай, выйшаў загад рымскага кесара Аўгуста. Дзе хто не жыў, дзеля перапісу павінен прыйсці ў тое месца, дзе жылі яго продкі. Іосіф і Марыя паходзілі з роду цара Давіда, таму павінны былі ісці ў Віфлеем. Ад Назарэта да Віфлеема было болей двухсот кіламетраў. Такое падарожжа ў тыя часы патрабавала некалькі дзён праз гарыстую Самарыю. Пакуль цяжарная Марыя змагла дабрацца да месца, усе дамы былі запоўнены прыйшоўшымі людзьмі. Свабоднай была толькі пячора, куды заганялі авечак у час непагоды. Тут, у пячоры, уся мэбля якой складалася з ясляў з саломай, нараджаецца Збаўца. Слова становіцца целам і пасялілася між намі, Бог становіцца чалавекам. Многа разоў у розныя спосабы Бог прамаўляў да чалавека. Цяпер прамовіў да нас праз Свайго Сына! Так Бог умілаваў свет, што Сына свайго Адзінароднага даў, (...) |