Ніва № 01 (2903), 1 cтудзеня 2012 г.
Пад 180-годдзе Міхалова (1)Аляксандр ВЯРБІЦКІ17 снежня 2011 года адбылася ў Міхалове міжнародная канферэнцыя „Міжкультурны дыялог: Беласток — Гродна, Міхалова — Ваўкавыск”. Мерапрыемства ладзілі бурмістр Міхалова, Беларускае гістарычнае таварыства, Гмінны асяродак культуры ў Міхалове ды Майстэрня фільма, гуку і фатаграфіі ў Міхалове. А прымеркавана яна была да чаканай у наступаючым годзе 180-й гадавіны заснавання цяперашняга горада Севярынам Міхалоўскім. Міхалова на працягу гэтага часу было шчыльна звязана з названымі ў загалоўку канферэнцыі мясцовасцямі. А задума канферэнцыі выйшла ад Тамаша Вісьнеўскага, які вядзе згаданую майстэрню. У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Гародні па той істотнай прычыне, што амаль уся дакументацыя міхалоўскага мінулага знаходзіцца ў архівах Гародні, якая ў час запуску Міхалова ў абдымкі Кліо — музы гісторыі, была губернскім цэнтрам. Праўда, мясцовы гісторык Лешак Нос напісаў манаграфію Міхалоўскай гміны з істотным гістарычным зместам — выдадзеную ў 2009 годзе — аднак не меў ён дастатковых магчымасцей карыстацца згаданымі архівамі. Вёў канферэнцыю і зачытаў першы даклад старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег Латышонак. Алег Латышонак расказаў пра Ваўкавыскае княства. Нямнога захавалася вестак пра княства, толькі фрагменты, але з іх можна збудаваць даволі змястоўны вобраз сярэдневяковага мясцовага мінулага. Ваўкавыскае княства ўзнікла ў межах Гарадзенскага княства, а тое — у сваю чаргу — з (...) |