Ніва № 01 (2903), 1 cтудзеня 2012 г.
Горкі сок з салодкай цыбуліМіраслаў ГРЫКАПамалу развіталіся мы са старым годам. Асвоіліся з ім, прыручылі яго, калі трэба, дык улупілі яму або ён нам, і яксьці ўсё прайшло. Горш з новым. Кажуць, мае быць канец свету. А сама ж шарападобнасць зямлі даказвае, што канец і пачаткак гэта паняцці адносныя. Хіба што калі трэба гэта акрэсліць арбітральна. Націскаючы, напрыклад, атамную кнопку. Ну і што ж, што пасля нас застануцца самыя насякомыя? На пачатак добра і гэта. Бо калі гаворка пра канец, то ўпісаўся ён няўхільна ў наш лёс, калі прамазгі рэптылій, якія купаліся ў шчаслівым бяздумстве, заатакаваў від вельмі ядавітай плесні, званай шэрым рэчывам. Адразу таксама пачалося спекуляванне, расследаванне ды мардаванне. Возьмем, скажам, спрадвечную спрэчку наконт узнікнення Зямлі. Калі адны ўпіраюцца, што існуе яна 4,6 млрд. гадоў, другія скачуць ім да вачэй са Святым Пісаннем, крычаўшы, што найбольш пару тысячаў! Мяне пераконваюць вылічэнні вучонага XVII ст. Джона Лайтфута, які даказваў, што наш свет узнік дакладна 22 кастрычніка 4004 г. да н.э. Гэта праўда! На добрыя задумы можна разлічваць выключна ўранні! Ведаю гэта па сабе. Якраз у такую пару я адкрыў, што цыбуля можа быць прыкметай добрай музыкі. Якраз слухаў я канцэрт для віяланчэлі Антаніна Дворжака, калі ахапіў мяне воўчы голад. А паколькі нічога іншага не было ў мяне пад рукою, угрызся я ў сырую цыбуліну. Аднак Дворжака не ўдалося далей слухаць — заглушвала яго хрумстанне цыбулі. Затое (...) |